ПРЫСЬПЕЎ:
Для мяне жыцьцё – гэта Хрыстос,
І сьмерць набытак.
1 КУПЛЕТ:
Ісус Хрыстос у пастаці Божай
Не лічыў захопам роўным Богу быць,
Але панізіў Сябе Самога,
Прыняўшы абраз раба.
2 КУПЛЕТ:
На падабенства стаў людзей
І здаўся выглядам як чалавек.
Сябе зьняважыў, бо паслухмяным быў
Да сьмерці на крыжы.
3 КУПЛЕТ:
Таму Ісуса Бог узвысіў
І даў Яму імя па-над усякае імя,
Перад Ісусам каб усе схіліліся,
Казалі: “Госпад ёсьць Ісус Хрыстос”.