1 КУПЛЕТ:
Добра мне славіць Госпада,
І сьпяваць Табе, Усявышні,
Абвяшчаць зранку літасьць Тваю
І ісьціну Тваю ўначы.
ПРЫСЬПЕЎ:
Ты ўзьвесяліў душу маю,
Я Табе, мой Бог, хвалу пяю.
Схіляюся прад веліччу Тваёй,
Ты – мой Айцец,
Ты – Творца мой!
2 КУПЛЕТ:
Госпадзе, Ты ахова мая,
Ты мой Бог і жыцьця цьвярдыня.
Як высока, Божа, слава твая,
Над зямлёй ва ўсе вякі.
3 КУПЛЕТ:
Узьніму свае вочы да гор,
Узьнясу да нябёсаў рукі,
Я спазнаў, што мой Госпад ёсьць Бог,
І на небе, й на зямлі.