1 КУПЛЕТ:
Дзесьці, калісьці, аднойчы
Неба расплюшчыла вочы,
Моўчкі зірнула ў падлогу
І засьпявала пра Бога.
ПРЫСЬПЕЎ:
Неба пяе: «Алелюя!» —
Зямля ня чуе.
Алелюя, хэй!
Алелюя, хэй!
Алелюя!
2 КУПЛЕТ:
Неба пра Бога сьпявала,
Неба Зямлю віншавала
Зь першым прыходам Сьвятога,
Што нарадзіўся ад Бога.
ПРЫСЬПЕЎ.
3 КУПЛЕТ:
Дзесьці, калісьці, аднойчы
Неба расплюшчыла вочы
І са зьдзіўленьнем глядзела,
Як Зямля Бога сустрэла.
ПРЫСЬПЕЎ:
Неба ў далоні пляскае —
Зямля сьпявае!
Алелюя, хэй!
Алелюя, хэй!
Алелюя!
Алелюя!
Алелюя!