Беларускае Праслаўленьне

Дзякуй, мама!

Сл.: Аляксандр Міцкевіч
Муз.: Тацьцяна Міцкевіч
Выканаўца: хор "Нашыя дзеткі"
Царква "Новае жыцьцё", г. Менск

ПРЫСЬПЕЎ:

Дзякуй, мама!

Дзякуй, мама!

Дзякуй, мама!

Дзякуй, мама!

 

1 КУПЛЕТ:

У школу нас пабудзiць зранку.

Уноч сьпявае калыханку.

Лепшы сябар назаўжды!

Дзякуй, мама, дзякуй!

 

2 КУПЛЕТ:

Ведае, дзе робяць зьнiшкi

На адзеньне i на кнiжкi.

Мае тысячы iдэй!

Дзякуй, мама, дзякуй!

 

3 КУПЛЕТ:

Ежу смачна прыгатуе.

I пяшчотна пашкадуе.

Я ад сэрца ёй сьпяю!

Дзякуй, мама, дзякуй!

 

4 КУПЛЕТ:

На пытаньнi ўсе адкажа,

Дзе параiць, дзе падкажа.

Молiцца за нас штодня!

Дзякуй, мама, дзякуй!

 

5 КУПЛЕТ:

Жартамi  настрой падыме,

I палашчыць, і абдыме.

Не дае мне сумаваць!

Дзякуй, мама, дзякуй!

 

6 КУПЛЕТ:

Лепшы кухар, лепшы пекар,

Лепшы лекар i аптэкар.

Ты — найлепшая за ўсiх!

Дзякуй, мама, дзякуй!