Беларускае Праслаўленьне

Дзякуй Табе

Сл.: Алена Казловіч –Усьцілоўская
Муз.: Анастасія Усьніч
Выканаўцы: Ханя і Ядзя Багдановіч, Сьвятлана Навакас

1 КУПЛЕТ:

Дзякуй Табе, Божа мой,

Што нада мной узыходзіць

Сонца штодзённа,

А супакой cэрца маё            

Лагодзіць.

 

Дзякуй Табе за людзей,

Разам з якімі ўзрастаю

Ў веры, мой Божа, у Табе      

Маё збаўленьне і сіла мая…

 

 

2 КУПЛЕТ:

Дзякуй Табе, Божа мой,

Што Ты мне грэх прабачаеш.

Ойча мой, Тваю Любоў

Сэрца маё

Адчувае.

 

Дзякуй Табе за ўсё,

Божа ў Тройцы Адзіны, 

Хай для Цябе маё жыцьцё 

Радасьцю будзе,

Божа мілы…

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: