КУПЛЕТ 1:
Ты так шмат разоў
Руку працягваў мне,
Але ж я не прымаў,
Бо не прагнуў жыцьця знайсці ў Табе.
Цяпер Ты стаў усім,
Усім стаў для мяне.
І я не змагу больш без Цябе быць,
Жыць без Цябе.
ПРЫСЬПЕЎ:
І я хачу сказаць дзякуй.
Дзякуй, што ўратаваў мяне.
Каб вярнуць да жыцьця,
Ты праз цемру і змрок да мяне прыйшоў.
Я хачу сказаць дзякуй
Дзякуй, што збавіў,
Дзякуй, што любіш мяне, мой Бог,
Без усякіх умоў.
КУПЛЕТ 2:
Калі клікаў Ты,
Страх трымаў мяне.
Недаверу страх
Мяне вымушаў бегчы ад Цябе.
І вось я зноў з Табой.
Ты мяне прытуляеш.
Ты заўсёды чакаў
І ніколі ня здрадзіш мой Божа мне.
ПРЫСЬПЕЎ.
МОСТ:
І я ня варты быць Тваім, (х2 р.)
Але ўсяроўна любіш Ты мяне.
Ты бясконца любіш мяне.
ПРЫСЬПЕЎ.