Беларускае Праслаўленьне

Дзе ты?

TESAURUS

Сл.: Вітаўт Мартыненка
Муз.: М. Пташнікаў

1 КУПЛЕТ:

Золак вось

Прыйдзе ня ў першы раз,

Такі, як і заўжды.

Ды хто мне дасьць адказ,

Рушыць мне куды?

Божа, дзе Ты?

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Толькі ў мейсца, дзе Госпад чакае мяне,

Шлях знайсьці я хачу, перш чым згіну ў труне.

Кім ты бачыш мяне, дай адказ мне, прашу.

Я любоў да Цябе ў сэрцы нашу.

 

2 КУПЛЕТ:

Толькі з Iм, я з Богам лёс зьвяжу.

Дзе Бог – там мары сэнс.

Яму ізноў кажу:

Ты трывальшы жыцьця непарушаны цэнз.

Божа, Ты дзе?

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

Я пэўны, што зможаш толькі

Мне дзьверы адчыніць заўжды.

За імі – сэнс, што я шукаў,

Ты скажаш, як прыйсьці туды.

 

ПРЫСЬПЕЎ.