Беларускае Праслаўленьне

Дзівосны

Словы: паводле прарока Ісаі
Музыка: Алёна Сітнік
Выканаўца: Віктар Козел (царква Ян Прадвесьнік)
Альбом: Эмануіл

КУПЛЕТ 1:

Вось Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына,

І дадуць Яму імя Эмануіл.

Бо Дзіця народзіцца нам;

Сын будзе дадзены нам;

Уладарства на плячах у Яго,

І дадуць Яму імя:

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Дзівосны, Дарадца,

     Бог моцны, Бацька вечнасьці,

     Князь міру.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

КУПЛЕТ 2:

Ён узяў на Сябе нашыя немачы,

Забраў нашыя хваробы;

А мы думалі, Ён быў паранены,

Пакараны і зьнішчаны Богам.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

КУПЛЕТ 3:

Ён паранены быў за грахі нашыя,

Пакутаваў за беззаконьні;

Кара міру нашага была на Ім,

І ранамі Яго мы ацаліліся.

 
 

ПРЫСЬПЕЎ.х2