Беларускае Праслаўленьне

Хай нород ідзе за Богам

Сл.: Дар'я Зубовіч
Муз.: Алена Сітнік
Царква "Ян Прадвесьнік", Менск

1 КУПЛЕТ:

У часы, што ўжо  мінулі,

Голас Бога мы пачулі.

Ды  Пісаньне разгарнулі.

Быў уздым, была свабода,

Закон Божы для  народа,

Ў сэрцы мір і з Богам згода. 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Хай народ ідзе за Богам,

     Ён  даруе перамогу!

     І адродзіцца з руінаў

     З Рэфармацыяй краіна. 

 

2 КУПЛЕТ:

Грэху з нас ужо даволі ,

Адступіся прэч нядоля – 

Няхай будзе Бога воля!

Хай адродзяцца нанова

Родны край і  продкаў мова.

Госпад  споўніць Сваё Слова. 

 

3 КУПЛЕТ:

Калі наш народ  прачнецца,

Ў сэрцах заклік адгукнецца – 

Рэфармацыя  пачнецца.

Будзе зноў у  нас свабода,

Ў сэрцах мір  і з Богам згода,

Воля Бога для народа!