Беларускае Праслаўленьне

Хараство Ісуса

Let The Beauty of Jesus

Сл. і муз.: Albert Orsborn & Rev. Tom Jones
Т.бел.: царква "Благадаць", Менск

1 КУПЛЕТ:

Хараство Ісуса, зазьзяй ва мне,

Каб любві чысьціню мог зьявіць паўней.

О Дух Божай любві, мяне так абнаві,

Каб Ісуса маглі бачыць ува мне.

 

2 КУПЛЕТ:

Мой Збавіцель, Ісусе, зазьзяй ва мне,

Хай Твой Дух напаўняе ўсе дні мае.

Ты – нязьменны, Сьвяты, поўны Ты мілаты.

Мой Збавіцель, Ісусе, зазьзяй ва мне.

 

3 КУПЛЕТ:

На шляху маім, Божа, дабраславі,

Дай трымацца у веры ўсе мае дні.

Дай мне ў Духу Сьвятым несьці праўды плады,

Сьведчыць усім пра збаўленьне ўсе мае дні.

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: