1 КУПЛЕТ:
Караван пустыняй ідзе,
Зорка з нябёс яго вядзе.
З усходу ясная
Мудрацоў з дарамі вядзе.
А куды ж ты зорка вядзеш?
На што людзям знак падаеш?
І куды мудрацы тыя йдуць?
Каму дары свае нясуць?
ПРЫСЬПЕЎ:
Гэй, сьпявайма!
Ісуса праслаўляйма!
Раство сьвятое разам сустракайма!
Хай Яго царства ў сэрцах
нашых жыве!
Мы, сьпяваем!
Ісус, Цябе вітаем!
Раства вясёлага усім жадаем!
Хай Яго царства ў сэрцах
нашых жыве!
2 КУПЛЕТ:
На небе зорка гарыць,
Каб людзям вестку абвясьціць
У месцы Давіда
Нарадзіла Марыя Дзіця.
Гэта да Яго люд ідзе,
З сабой дары свае нясе,
Каб чэсьць аддаць Яму —
Цару цароў, Ісусу Хрысту.