Беларускае Праслаўленьне

Гэта Раство

It’s Christmas

Сл. і муз.: Chris Tomlin, Ed Cash

Т. бел.: Дар’я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік")

Выканаўца: гурт"Прадвесьнік" (Менск)

Кавер-альбом: "Раство"

КУПЛЕТ 1:

Там недзе у стайні, у простых ясьлях

Дзіцятка ляжала – Ісус Валадар.

Усе зоркі з нябёсаў сьвяцілі Яму –

Маленькі Ісусе на сене заснуў.

КУПЛЕТ 2:

Жывёлы раўлі – абудзілі дзіця,

Ісус жа ня плакаў – спакойна ляжаў.

Люблю Цябе Госпад! Зірні на мяне,

Будзь побач са мною ад ранку і ў сьне.


ПРЫСЬПЕЎ:

Анёлы з нябёсаў сьпяваюць,

Хвалу абвяшчаюць, бо гэта Раство!

І сёньня мне хочацца сьведчыць,

Што радасьць у сьвеце, бо Збаўца прыйшоў!

КУПЛЕТ 3:

Будзь блізка са мною, Ісусе, малю.

Любоў назаўжды падары мне Сваю,

Дзяцей усіх ласкай Сваёй агарні,

З Табой нас у вечнасьці жыць блаславі.


МОСТ:

Гэй! З гораў абвяшчайце

Па ўсёй зямлі аж да нябёс!

Гэй! З гораў абвяшчайце,

Што ў сьвет прыйшоў Хрыстос!

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: