1 КУПЛЕТ:
Род людскі ня зьлічыць вякоў,
Свой узрост ён згадкамі мерае.
Ад навалы з усіх бакоў
Беларусь засланялася вераю.
Кожнаму па сваім каўшу.
Як бабылка, туга вячэрае.
Д’яблу не прадала душу –
Беларусь утрымалася вераю.
ПРЫСЬПЕЎ:
Беларусь засланялася вераю,
Беларусь утрымаецца вераю,
Беларусь ацаляецца вераю,
Беларусь адродзіцца вераю.
2 КУПЛЕТ:
У нябёсаў сьвятла стае,
Каб адпрэчыць хмурыну шэрую.
Адмаліўшы грахі свае,
Беларусь адродзіцца вераю.
Кожнаму па сваім каўшу.
Як бабылка, туга вячэрае.
Д’яблу не прадала душу –
Беларусь утрымалася вераю.
ПРЫСЬПЕЎ:
Беларусь засланялася вераю,
Беларусь утрымаецца вераю,
Беларусь ацаляецца вераю,
Беларусь адродзіцца вераю.