Беларускае Праслаўленьне

Гляджу на Галгофу

Дивлюсь на Голгофу

С. Рачинець, Н. Колодочка
Т. бел.: Дар'я Шэіна (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Гляджу на Галгофу скрозь далеч стагодзьдзяў,

Жадаю сустрэцца з Табою, мой Бог.

А сэрца ў радасьці ціха гаворыць:

Я дзякую, Божа, Табе за любоў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Учора, здавалася жыў без надзеі,

А сёньня з Табою я шчасьце знайшоў.

І зноў, як вясною, душа маладзее.

Я дзякую, Божа, Табе за любоў.

 

2 КУПЛЕТ:

Мой шлях палягае праз цемру й нядолі,

Аднак да Цябе як бы доўга ня йшоў,

Супынку ня будзе ўсё роўна ніколі.

Я дзякую, Божа, Табе за любоў.

 

3 КУПЛЕТ:

Гляджу на Галгофу, дзе Ты у пакутах

Аддаў за мяне Сваё цела і кроў.

Дар вечнасьці даў і надзею вярнуў Ты.

Я дзякую, Божа, Табе за любоў.