1 КУПЛЕТ:
Прыйдзіце і убачце справы,
Што наш Бог ўчыніў,
Ён дзіды з лукамі зламаў
І войны супыніў.
О, Моцны Бог Ізраіля,
За нас заўсёды Ты.
Ты – Бог, што спальвае вагнём
Варожыя шчыты.
ПРЫCЬПЕЎ:
Госпад сіл, Ты з намі,
З намі у вагні Ты,
З намі як прытулак
У страшэнны шторм.
Захавай нас
Ў самых лютых бітвах,
З намі будзь заўсёды,
Госпад Саваоф.
2 КУПЛЕТ:
О, Бог Якуба, Моцны Бог,
Узьняў Свой голас Ты –
Затрэслася зямля
І горы ў мора перайшлі.
Ты сэрцы ведаеш людзей
І ўсё ж жыцьцё даеш,
Ад згубы і ліхіх нягод
Народ Свой беражэш.
Ад згубы і ліхіх нягод
Народ Свой беражэш.
МОСТ:
Хай б’юцца хвалі
Й ветры моцна дзьмуць,
І ў сэрцы шторм, але
Ты, Госпад, супакоіш іх.
І хоць зямля дрыжыць, і гром,
І паўстаюць народы,
Сьвет трымаеш Ты ў руках Сваіх.
ПРЫCЬПЕЎ.