1 КУПЛЕТ:
Хвалу Нябеснаму Айцу
Сьпявайце ўсе гучней!
Паслаў Ён Сына на зямлю,
Каб адкупіць людзей.
ПРЫСЬПЕЎ:
Славім мы Цябе, славім мы Цябе,
Славім мы Цябе, наш Бог!
Славім мы Цябе, славім мы Цябе,
Славім мы Цябе, наш Бог!
2 КУПЛЕТ:
За ўсё вышэй Яго Імя
Стаяла і стаіць.
На троне праваруч Айца
Ў нябёсах Ён сядзіць.
3 КУПЛЕТ:
Збавіцель грэшнікам адкрыў
Вароты ў Божы двор,
Сабою іх віну пакрыў,
Адзін за ўсіх памёр.
4 КУПЛЕТ:
Яго Імя: Спакою Князь,
Дарадчык, Моцны Бог.
Ён прыйдзе зноў, і ўсе тады
Ўпадуць да Яго ног.