Беларускае Праслаўленьне

Ерусалім

TESAURUS

Сл.: Рыгор Барадулін
Муз.: В.Козел, М.Пташнікаў, А.Крышчановіч

1 КУПЛЕТ:

Млечны шлях, як радасны кiлiм

Любяць развiнуць нябёсы поначы,

Каб душа, iдучы ў Ерусалiм,

Не блудзiла ў цемры, Бога помнячы.

Коляры свiтаньня й палыну,

Колеры няспыннасцi й нязменнасцi

Апранаюць мiг у даўнiну,

Важаць час празрыстымi бязменамi.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

I вядуць не ўсе дарогi у Рым,

У Ерусалiм iдуць нястомнiкi.

На магiльнiку, як дым сiвы,

Пазастылi камянi паломнiкi.

 

2 КУПЛЕТ:

Як на мулкiх зорах горад лёг

На пагорках, дзе начуе ранiца

Блiзка лог, дзе ўсiх збiрацьме Бог

Судным днём, што ўсiм апошнiм станецца.

Тут да Бога блiзка, як нiдзе

Аж чуваць, як немiнучасць дыхае

З вока яснага сьляза ўпадзе –

Стане Вiфлiемам сэрца цiхае.

 

ПРЫСЬПЕЎ.