Беларускае Праслаўленьне

Я быў зламаны

Broken Vessels / Amazing Grace

Аўтар: Hillsong
Т. бел.: Барыс Гарбачэўскі
Выканаўцы: Паліна і Барыс Гарбачэўскія
Царква "Ян Прадвесьнік", Менск

1 КУПЛЕТ:

Я быў зламаны, Ты не пакінуў

І Сваёй Ласкай мяне зьмяніў

Хоць я згубіў усё,Ты зьявіў літасьць

Даў свабоду, даў свабоду.

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Цудоўна ласка – Дар дароў.

Яе паслаў нам Бог.

Каб грэшніка вяла дамоў,

Дала сьляпому зрок.

 

2 КУПЛЕТ:

Ты ўзяў наш сорам

І нашу слабасьць.

З зямнога праху

Ты зрабіў скарб.

Вось, маё сэрца.

Вазьмі яго, Бог

Жыву Табой,

Цяпер я – Твой.

 

МОСТ:

Бачу я Цябе, Госпад мой.

Бачу я любоў у вачах.

Ты паклаў Сябе, Госпад мой,

Каб зламаных да жыцьця падняць.

 

2+

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: