Беларускае Праслаўленьне

Я хачу з Табою быць

Я хочу с Тобою быть, о Спаситель мой

Песнь Возрождения
Т.бел.: царква "Благадаць", Менск

1. Я хачу з Табою быць, Неба слаўны Сын.

Я хачу Табе служыць кожны дзень зямны.

Без Цябе няма цяпла, міру, цішыні, дабра,

А з Табой заўжды было вечнае сьвятло.

 

2. На Галгофе Ты ўміраў, кроў праліў Сваю.

У пакутах адкупіў грэшную зямлю.

Праз пакуты йсьці з Табой, добры Божа, Збаўца мой,

Цьверда веру, веру я — моц Ты ўся мая.

 

3. Што яшчэ магу сказаць пра Цябе, Хрыстос?

І ад шчасьця не стрымаць сваіх сьветлых сьлёз.

Я хачу з Табою быць і Табе хачу служыць.

Бо я веру: Ты, Хрыстос мой далейшы лёс.