Беларускае Праслаўленьне

Я веру

Я верю

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік")

1 КУПЛЕТ:

Я веру ў Ісуса, Ён мэта жыцьця і сьвятло.

Няма прыгажэйшых за імя сьвятое Яго.

Я веру ў любоў, вялікую Бога любоў,

Што дорыць збаўленьне, усіх прабачэньне грахоў.

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Мая радасьць, радасьць толькі у Ім.

Маё шчасьце, шчасьце толькі у Ім.

Мая сіла, моц мая толькі ў Ім.

Толькі ў Ім, толькі ў Ім, толькі ў Ім.

 

2 КУПЛЕТ:

Я веру ў Ісуса. У памяці голас Яго

Што клікаў пяшчотна знайсьці ў Ім збаўленьне сваё.

На Госпада заклік я згодай Яму адказаў,

Збаўленьне шукаю праз Збаўцу Ісуса Хрыста.

 

3 КУПЛЕТ:

Цяпер маё сэрца жыцьцём напаўняе любоў.

Як гэта цудоўна заўсёды быць разам з Хрыстом.

Жадаю, каб людзі маглі гэту радасьць спазнаць,

 

Душою і сэрцам Збавіцеля верай прыняць.