Беларускае Праслаўленьне

Я заўжды ў Гасподніх руках

It is well

Сл. і муз.: Horatio Spafford (1873) & Philip P. Bliss (1876)
Т.бел.: Барыс Гарбачэўскі (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

КУПЛЕТ 1:


Калі супако
й напаўняе мяне,

Або ўзяў душу маю страх,


Які б ні быў лёс, цьвёрда 
ведаю я:

Я заўжды ў Гасподніх руках.

 

ПРЫСЬПЕЎ (x2р.):

Я заўжды (я заўжды),

Я заўжды (я заўжды),

,
Я заўжды ў Гасподніх руках.

 

КУПЛЕТ 2:

Ні смутку няўцешнасьць, ні цяжкасьць жыцьця

Ня змогуць прымусіць забыць:

Што быў без надзеі ў граху сваім я,

А Хрыстос за мяне кроў праліў.

 

КУПЛЕТ 3:

Што можа зраўнацца з любоўю Хрыста:

Да крыжа прыбіты грэх мой.

Мой доўг заплаціў Божы Сын да канца.

І душа мая славіць Яго.

 

КУПЛЕТ 4:

Праз воды Ярдана, праз буры ў жыцьці

Прайсьці хоць бы выпала мне,

Нішто не зашкодзіць, бо ў Ім я жывы.

Супакой я знайшоў у Хрысьце.

 

КУПЛЕТ 5:

Наш Госпад, чакаем, з аблокаў прыйдзі,

Ўсталюй Валадарства Сваё.

О, голас Гасподні, о, гукі трубы

На душы будзе ў нас супакой!

 

КУПЛЕТ6:

Наш Госпад, у моцы зазьзяй нам з Нябёс

І спадчыну нашу адкрый.

Труба прагучыць, прыйдзе ў славе Хрыстос,

Будзем разам у вечнасьці зь Ім.