Беларускае Праслаўленьне

Я жыву ў Хрысьце

All I Have Is Christ

Сл. і муз.: Sovereign Grace Music
Т.бел.: Барыс Гарбачэўскі (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Я без Цябе ў цемры быў, хоць думаў: “шлях знайшоў”.

І грэх, што радасьць абяцаў, мяне ў магілу вёў.

Табой, Ісус, я пагарджаў, быў ворагам Табе,

Але Ты Сам мяне знайшоў, перамяніў мяне.

 

2 КУПЛЕТ:

Маё жыцьцё і Твой закон ня мог я сумясьціць.

І Ты аддаў на сьмерць Хрыста, каб вечна мог я жыць.

Ён на Сябе Твой гнеў прыняў – мой грэх Ягоным стаў.

Цяпер я Твой. Там, на крыжы, любоў Ты паказаў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя! Я жыву ў Хрысьце.

Алелюя! Усё Ён для мяне.

 

3 КУПЛЕТ:

Цяпер хачу жыць для Цябе, хачу, каб бачыў сьвет.

Што моц ня быць рабом граху я маю ад Цябе.

Айцец, скіруй мае шляхі, бо толькі Ты адзін

Уладу маеш нада мной. Маю хвалу прымі.