Я сьпяваю і малюся
Псальмяры
Сл.: Марыя Савушкіна
Муз.: Кацярына Пятроўская
1 КУПЛЕТ:
Я сьпяваю і малюся,
Царства цемры не баюся.
Веткі ў полі, дрэвы ў лесе
Падхапілі маю песьню.
У палі бяжыць рачушка,
А я – Божая дачушка,
Залацісты беражок,
А я – Божы сынок.
2 КУПЛЕТ:
Намалюю дзень і ноч,
Плача на малюнку дождж.
А як сонейка прачнецца
Мне прыгожа ўсьміхнецца.
Скажа ўсім праменям стужка,
Што я – Божая дачушка.
Зорак скажа карагод,
Што я – Божы сынок.
3 КУПЛЕТ:
Калі слепень, калі вецер
Атулю сваім цяплом
Беларусь адну на сьвеце
Край мой любы, родны дом.
Мая песенька як птушка.
А я – Божая дачушка,
Хай ляціць за аблок,
А я – Божы сынок.