1 КУПЛЕТ:
Як алень да вады імкнецца,
Так душа ймкнецца да Цябе.
Ты, мой Госпад, прагненьне сэрца.
Так хачу Хваліць Цябе.
ПРЫСЬПЕЎ:
Ты адзін – моц мая й скала,
На Цябе спадзяюся я.
Сэрцам усім прагну быць з Табою
І хваліць Тваё імя.
2 КУПЛЕТ:
Сябра мой і таксама брат мой,
Хоць Уладар Ты уладароў.
Сэрца поўніць мне супакой Твой,
Уздымае дух любоў.
3 КУПЛЕТ:
Прагну я Цябе больш за срэбра,
Наталяеш Ты адзін.
Толькі Ты мне даруеш радасьць.
Улюбёны Божы Сын.