1 КУПЛЕТ:
Як цудоўна, што Ты, Бог стварыў.
Я паўсюль чую голас Твой мілы.
Гучна ён у лістоце зьвініць
І шапоча бы сьпелая ніва.
Гэта гор і лясоў хараство,
Гэта хвалі, што ўспеньвае вецер,
Гэта берагу цёплы пясок,
Гэта сонца ў бяскрайнім сусьвеце.
ПРЫСЬПЕЎ:
Госпад мой,гэта Ты, гэта Ты.
Цябе, Божа, паўсюль сустракаю,
Калі кветкі зьбіраю ў цішы
Ці кагосьці ўзаемна вітаю.
2 КУПЛЕТ:
Я паўсюль бачу творчы размах.
Пэндзаль Твой і Твой почарк пазнаю.
У дзіцячых наіўных вачах,
І у кветках Цябе сустракаю.
Гэта Ты нам сяброўства даеш,
Гэта Ты даў нам прыклад у працы.
І таму я хачу ўсё мацней
Прад Табою ў малітве схіляцца.
3 КУПЛЕТ:
Гэта Ты нас сьпяваць навучыў,
І таму нашы сьпевы ня сьціхнуць.
Ты сьвятлом Сваім нас асьвяціў,
Яно ў вечнасьці нават ня зьнікне.
Як цудоўна, што Ты, Бог стварыў.
Прад абліччам Тваім я скараюсь
Гэта Ты, Збаўца, мне падарыў,
Тое добрае ўсё, што я маю.