Беларускае Праслаўленьне

Якар

Anchor

Cл. і муз.: Kari Jobe, Brian Johnson & Cody Carnes
Т. бел.: Дзіна Лаппо (ЗША)

1 КУПЛЕТ:

У кожны момант, у перамене

Побач Ты.

У кожнай скрусе

Ты – мая моц, побач Ты.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

У шторме Ты мір,

На голас пайду Твой.

Я зь немачы выйду,

Бо помню, што Ты

Трымаеш мой сьвет.

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Трымаюся надзеі, у ласцы я стаю,

Кантроль я аддаю, я скараюся Табе.

Маёй душы Ты якар,

Ойча, Ты нязьменны ёсьць.

Люблю Цябе, люблю Цябе.

 

 2 КУПЛЕТ:

Вялікі Збаўца, надзейны сябар,

Побач Ты.

Цярплівы Тата, мяне прыняў,

Побач Ты.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

У шторме Ты мір,

На голас пайду Твой.

Я зь немачы выйду,

Бо помню, што Ты

Трымаеш мой сьвет.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

Назаўсёды запомню Твае абяцаньні.

Ты – мой абаронца, спадзяваньне маё.

Ты – мой Збавіцель, надзея, прытулак.

Твая любоў назаўсёды, давяраю Табе.