Беларускае Праслаўленьне

Які шчасьлівы й пэўны я

О, как блажен и счастлив я

са зборніка "Песьнь Возрождения"
Аўтар невядомы
Т. бел.: Д. А. Ясько, зборнік "Гімны хрысціян"

1 КУПЛЕТ:

Які шчасьлівы й пэўны я,

Калі жыву з Хрыстом!

З упадку Ён мяне падняў,

Вядзе ў нябесны дом.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

        Слава Богу, што Хрыстос

        За нас на крыжы памёр.

        Алілуя, алілуя,

        Алілуя! Амін.

 

3 КУПЛЕТ:  

Нябёсаў скарбы апісаць

Прарокі не змаглі,

І вось там буду векаваць

Я, бедны сын зямлі.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

Не маю ўпэўненасьці тут

Нідзе пад сонцам я.

Там, у нябёсах, родны кут,

І там мая сям’я.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

5 КУПЛЕТ:

Там не хварэюць ад імглы,

Не мучыць там зіма;

Там сэрцы поўныя хвалы,

Уздыхаў там няма.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

6 КУПЛЕТ:

Браты і сёстры, радасьць нам

Хрыстос і тут дае,

А прыйдзе час, пакліча нас

Туды, дзе ўсё пяе.

 

 ПРЫСЬПЕЎ.