КУПЛЕТ 1:
Калі сэрца ў вагні, збаўленьне прыйдзе.
І сярод сьцен я убачу — выйсьце ёсьць.
Калі згадаю цяжкія дні,
Што былі ў жыцьці, я знаходжу ў іх,
Яшчэ Адзін там заўсёды быў са мной.
ПРЫСЬПЕЎ 1:
Там быў яшчэ Адзін са мною, у вагні стаяў.
Там быў яшчэ Адзін у моры, воды Ён трымаў.
І я ніколі не забуду, як свабодным стаў.
Мяне, каб вызваліць ад грэху,
Іcуc жыцьцё аддаў.
Там у вагні Ён быў са мною.
КУПЛЕТ 2:
Увесь мой доўг пахаваны пад вадою.
Больш ніколі ня буду рабом граху.
Калі нават надыйдуць дні,
Што цяжэй ісьці будзе па жыцьці,
Але сьвету ня дам уладу ўзяць над сабой.
Знаю я, што заўсёды Ён са мной.
2 ПРЫСЬПЕЎ:
Калі іду ў вагонь са мною побач Ён ідзе.
І ад мяне сваёй рукою ліха адвядзе.
Ці трэба зноў напамінаць мне, як свабодным стаў.
Той сілай, што ўзняла з магілы, Ён жыцьцё мне даў.
Яшчэ Адзін ў агні са мною, ооо (х4р)
МОСТ:
Бачу яркі бляск сярод цемры, цемра падае прад Ім.
Чую ў вышыні шум нябёсаў, ўсё бліжэй да нас яны.
І зямля дрыжыць пад нагамі, разбураюцца муры.
Сьцен няма між намі. Сьцен няма між намі.
3 КУПЛЕТ:
Няма іншых імёнаў, толькі імя Ісуса.
Той, Хто быў, той, Хто ёсць і Хто будзе заўжды.
Што ні здарыцца у жыцьці, у цяжкія дні, буду не адзін.
Знаю я, што заўжды мой Бог са мной.
3 ПРЫСЬПЕЎ:
Яшчэ Адзін заўжды са мною, праз вагонь вядзе.
Яшчэ Адзін са мной у моры, Ён воды развядзе.
Ня трэба ўжо напамінаць мне, што зроблена Табой.
Я новым бітвам усьміхнуся, бо знаю Ты са мной.