Беларускае Праслаўленьне

Ён, толькі Ён

El numai El

Сл. і муз.: Gabriel Gorcea
Т.бел.: Павал Плюшчэвіч (Гродна)

1 КУПЛЕТ:

Хто дае нам веру? Ісус Хрыстос!

Хто дае надзею? Ісус Хрыстос!

Хто дае любоў нам? Ісус Хрыстос!

Ён, толькі Ён!

 

Хто нас узмацняе? Ісус Хрыстос!

Хто нас асьвячае? Ісус Хрыстос!

Зло перамагае? Ісус Хрыстос!

Ён, толькі Ён!

  

ПРЫСЬПЕЎ:

Адзіны над царамі Цар,

Адзіны сьвету Валадар,

Ад путаў злога беражэ,

Да брамаў неба нас вядзе.

 

Усемагутны Бог Сьвяты,

Адзіны Найвышэйшы

Наш Госпад на вякі.

Ён – Творца неба і зямлі,

Мы душ збаўленьне ў Ім знайшлі.

 

2 КУПЛЕТ:

Хто нас ацаляе? Ісус Хрыстос!

Хто абараняе? Ісус Хрыстос!

З путаў вызваляе? Ісус Хрыстос!

Ён, толькі Ён!

 

Любіць нас бяз меры — Ісус Хрыстос!

Крыніца нашай веры — Ісус Хрыстос!

Збаўца, годны славы — Ісус Хрыстос!

Ён, толькі Ён!

 

МОСТ:

Ты праўда й шлях,

Ты – наш Пастыр добры,

Прабачаеш грэх

Даўца ласкі шчодры.

 

Ты, як ягня

Быў за нас забіты.

Збаўчаю крывёю

Нашы ўсе правіны змыты.