Беларускае Праслаўленьне

Ёсьць на Небе горад

Есть на Небе город

са зборніка "Песнь Возрождения"
Аўтар: Віталь Міхайлічэнка (Україна)

Т. бел.: Дар'я Шэіна (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Ёсьць на Небе горад, велічны дзівосны,

Там няма патрэбаў і няма турботаў.

Там жывуць сьвятыя, вечна граюць гусьлі,

 І узносяць славу Госпаду Ісусу.

 

ПРЫСЬПЕЎ:         

Там цемры няма, хваробаў няма, Ерусалім.

Там вечна жывуць, узносяць хвалу, Ерусалім.

Ты горад жывых, ты горад сьвятых, Ерусалім.

І я да яго імкнуся душой, Ерусалім.

 

2 КУПЛЕТ:

Золатам ты зьзяеш, горад мой дзівосны,

Шчасьцем, радасьцю душу толькі ты напоўніш.

Тут жыцьцё маё зьмяні, у зямной даліне,

Каб спакой душа знайшла у Ерусаліме.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Сёстры і браты мае, там мы будзем вечна

Радасна сьпяваць для Ісуса песьні.

Дык давайце на зямлі разам славіць Бога,

Каб сьвятлейшай стала нам да Нябёс дарога.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

ПРЫСЬПЕЎ 2:

Ерусалім, Ерусалім, Там вечна жывуць.

Ерусалім, Ерусалім, Там сьпевы пяюць.

Ты горад жывых, ты горад сьвятых, Ерусалім.

І я да яго імкнуся душой, Ерусалім.