1 КУПЛЕТ:
Прад Табой, Божа, я стаю,
І малю за сваю зямлю.
Ад бяды Ты яе ратуй,
Голас мой пачуй,
Крык душы пачуй.
Ў смутку я позірк апусьціў,
О чаму Ты на нас забыў?
У цішы Бог мне адказаў.
Слова Госпад даў,
Мне надзею даў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Дух Госпада на мне, бо Ён памазаў мяне
Дабравесьціць убогім,
Паслаў мяне аздараўляць
Скрышаных сэрцам,
Абвяшчаць вязьням вызваленьне
І сьляпым — вяртаньне зроку,
Пусьціць змучаных на свабоду,
На свабоду, на свабоду!
І абвяшчаць…
КУПЛЕТ 2:
Узышло сонца над зямлёй,
І замест смутку – супакой.
Ноч прайшла, новы дзень настаў –
Праўдай Бог зазьзяў!
Праўдай Бог зазьзяў!
Падымі вочы угару,
Узьнясі ўсю хвалу Цару.
Ты Яго праўды не хавай –
Слова абвяшчай!
Слова абвяшчай!
ПРЫСЬПЕЎ. Х2
МОСТ:
Год Госпада прыемны,
Юбілейны, юбілейны!
Год Госпада прыемны, прыемны,
Юбілейны, юбілейны!
Год Госпада прыемны, прыемны!
Юбілейны, юбілейны!
Год Госпада прыемны, прыемны,
Юбілейны, юбілейны!
Год Госпада прыемны!
ПРЫСЬПЕЎ.
МОСТ.