Касцы Косари са зборніка "Песнь возрождения" Т. бел.: Л.ТуркотВыканаўца: гурт "Позьні дождж"Альбом: За той мяжою 1 КУПЛЕТ:Вось на лузе касцы размахаліся вострымі косамі,Што ім Божая кветка – ім скончыць бы працу сваю.Я на літасьць Тваю спадзяюся, Збавіцель мой, Госпадзе,На літасьць, на літасьць, адну толькі літасьць Тваю.2 КУПЛЕТ:Толькі вера ў Цябе – вось мая па жыцьці спадарожніца,Вера ў тое, што Ты Сам вядзеш мяне моцнай рукой.І я ведаю, Божа, – Ты будзеш маім АбаронцаюІ, як камень ратуючы, станеш прад вострай касой.3 КУПЛЕТ:Бо іначай навошта паіў мяне раньнімі росамі,І навошта зьявіў мне любоў Ты і ласку Сваю,І навошта напоўніў мяне хваласьпевамі, Госпадзе?Дык няўжо каб жывёле падкінуць мяне, як траву?4 КУПЛЕТ:Вось на лузе касцы адмахаліся вострымі косамі,Завяршылі касьбу, ну, а я некрануты стаю.Як у даўнія дні, напаўняюся раньнімі росамі,І ўслаўляю Цябе за любоў і за ласку Тваю! MP3 АКОРДЫ Facebook Twitter Google-plus