Беларускае Праслаўленьне

Край мой

Выканаўца: гурт "Божья жемчужина"

1 КУПЛЕТ:

Край мой, ты — зямля маіх продкаў спрадвеку.

Мілы край беларускі, я вырасла тут.

Песьняй я хачу расказаць чалавеку:

Будзеш з Богам ты жыць на зямлі без пакут.

 

1 ПРЫСЬПЕЎ:

Бог мой, адхілі ад маёй Беларусі голад,

Дай Ты хлеба народу майму.

Ісус, за дзяцей усяго сьвету малюся,

Дай дзеткам нашым не бачыць вайну.

 

 

2 КУПЛЕТ:

Шмат на зямлю тваю выпала бедаў

Чорнай хмарай Чарнобыль нам сонца заслаў.

Хто бы з нас мог аб гэтым падумаць і зьведаць

За грахі нашы Бог гэта гора паслаў.

 

2 ПРЫСЬПЕЎ:

Бог мой, адхілі ад маёй Беларусі голад,

Дай Ты хлеба народу майму.

Ісус, за дзяцей усяго свету малюся,

Дай дзеткам нашым не бачыць вайну.

 

 

3 КУПЛЕТ:

Веру, не дарэмна жывеш ты на сьвеце.

Сэрца Богу і людзям з любоўю аддай,

Каб на нашай вялікай блакітнай планеце

Людзі ўсе з беларусамі крочылі ў рай.

 

3 ПРЫСЬПЕЎ:

Беларусь, да цябе твой Хрыстос цягне рукі —

На далонях крывавых твае там імя.

Ацані, сябра мой, Ісуса пакуты

Перад Богам схіліся, Радзіма мая.

 

4 КУПЛЕТ:

Знай жа, толькі з Богам ты будзеш шчасьлівай

Мая Белая, Белая, Белая Русь.

Дык ня будзь перад Ім Усемагутным маўклівай,

За цябе паміраў на крыжы Ісус.

 

4 ПРЫСЬПЕЎ:

Бог мой, адхілі ад маёй Беларусі

Голад, дай Ты хлеба народу майму.

Ісус, за дзяцей усяго свету малюся,

Дай дзеткам нашым ня бачыць вайну.

Беларусь! Да цябе твой Хрыстос цягне рукі —

На далонях крывавых твае там імя.

Ацані, сябра мой, Iсуса пакуты

Перад Богам сьхіліся, Радзіма мая.

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: