1 КУПЛЕТ:
У сэрцы пытаньне я маю:
Дзень мы ці ноч пражываем?
Крылы надзеі зламаны,
Хто ацаліць тыя раны?
Як боль душы супакоіць,
Што смуткам думкі няволіць?
Сонца сьвятлом ці зазьзяе,
І ці душа засьпявае?
ПРЫСЬПЕЎ:
Ты – мае крылы, Ты – мая сіла.
Быць з Табою прагненьне маё.
Бог, Ты – надзея, Ты – мая песьня.
Я Табе давяраю жыцьцё.
2 КУПЛЕТ:
Тое ў чым маю патрэбу —
Сэрцам імкнуцца да неба,
Шукаць у жыцьці сваім веру,
І не растраціць надзею.
З Богам праз буры й пагрозы,
Ён абатрэ твае сьлёзы.
І людзі, што ў цемры блукаюць,
Творцы свайму засьпяваюць.