Беларускае Праслаўленьне

Люблю Гасподні дом

I Love The Kindom, Lord

Сл.: Timethy Dwight
Музыка народная
Пераклад: Д. Ясько (зб. "Гімны хрысціян")

1.     Люблю Гасподні дом,

Люблю Яго Царкву,

Бо там сустрэўся я з Хрыстом,

Пачаў служыць Яму.

 

2.     Люблю, бо Збаўца мой

Крывёй купіў яе;

Праз сьвет вядзе Сваёй рукой

І сілу ёй дае.

 

    3. Аб ёй малюся я,

І плачу я аб ёй;

Працую, руплюся штодня

Спагадлівай душой.

 

4. За ўсё мне тут мілей

Яе нябесны шлях:

Малітвы, сьпеў яе дзяцей

І перад Богам страх.

 

5. Хачу ў царкве служыць,

Хачу з царквой расьці,

Змаганьні, цяжкасьці дзяліць,

Да слаўнай мэты йсьці.

 

6. Я веру: Госпад дасьць

Сваёй царкве жывой

Вянок нятленны, славу, чэсьць,

І радасьць, і спакой.