Беларускае Праслаўленьне

Любоў на крыжы

Любов на хресті

Сл. і муз.: Ліза Кравчук (Україна)
Т.бел.: Надзея Гарэцкая (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Чаму вы Хрыста ўкрыжавалі?

Я ж яго так палюбіла.

Ну як? Як не пазналі,

У Ім Божага Сына?

Чаму вы Хрыста ўкрыжавалі?

Ён быў Сын Чалавечы!

Ну як? Як не пазналі,

Ён жа пра Бога вам сьведчыў.

 

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Даў ім Сына Айцец,

А яны яму вянец.

Даў Айцец ім любоў,

А яны пралілі кроў.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Але любоў, што на крыжы,

Была вышэйшаю, была вышэйшаю.

Любоў, што на крыжы,

Была мацнейшаю, за грэх мацнейшаю.

Любоў, што на крыжы,

Ні на імгненьне не сыйшла,

Бо любоў, што на крыжы,

На сябе грэх сьвету ўзяла.

 

 

2 КУПЛЕТ:

Чаму ты дагэтуль ня верыш?

Якога чакаеш Мэсію?

Ну, колькі ты будзеш яшчэ на людзей

Ускладаць сэрца надзеі?

Ірад, Пілат і Бараба,

Жыцьцё іх было ў руках Бога,

Ды яны думалі,

Быццам Ісуса любоў крыжом перамогуць.