Беларускае Праслаўленьне

Любоў з Нябёсаў

Любовь с Небес

Т.бел.: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Выканаўца: гурт Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Зорку любові Бог зьявіў,

Прыход Ісуса нам абвясьціў,

Каб надзею запаліць,

Навучыць нас як Ён любіць.

 

Слова Яго жыве ў вяках,

Перамагае сумневы і страх.

Азірніся наўкол сябе –

Праз любоў Яго мы жывем.

Праз любоў Яго мы жывем.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Хай славіць Бога ўся зямля!

Сьпявайце разам: “Алелюя!”

Ўзносьце голас да нябёс,

Бо любоў дорыць нам Хрыстос.

Бо любоў дорыць нам Хрыстос.

 

2 КУПЛЕТ:

Руку Ісусу працягні,

Яму насустрач ты крочыць пачні,

Бо жыцьцё Ён Cваё аддаў

І ўваскрос, як нам абяцаў.

І ўваскрос, як нам абяцаў.

Для цябе  / х3 р

Уваскрос, як нам абяцаў.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: