Беларускае Праслаўленьне

Маленьне за Беларусь

Сл.: Рыгор Барадулін
Муз.: Аляксандр Віслаўскі
Альбом: Маленьне за Беларусь
Выканаўца: Аляксандр Віслаўскі

1 КУПЛЕТ:

Божа, пашлі Беларусі

Ласку з Тваімі вачамі,

Сэрца суцеш у скрусе,

Зьлітуйся над крывічамі.

 

Зьнікнуць, Сьвяты, ня дай нам

Ад рукатворнага жаху,

Верацьмем вечным тайнам

Руху Твайго і шляху.

 

ПРЫСЬПЕЎ (x2):

Божа, вярні дадому

Блудныя душы з выгнаньня.

Поперак духу злому

Воля Гасподняя стане.

 

2 КУПЛЕТ:

Хай беларус беларуса

Будзе любіць, як брата.

Сьветлая Імем Ісуса

Наша крывіцкая хата.

 

Зьнікнуць, Сьвяты, ня дай нам

Ад рукатворнага жаху,

Верацьмем вечным тайнам

Руху Твайго і шляху.

 

ПРЫСЬПЕЎ (x2):

Божа, вярні дадому

Блудныя душы з выгнаньня.

Поперак духу злому

Воля Гасподняя стане.

 

МОСТ:

Божа, на ўсіх раздарожжах

Нас ад напасьцяў варожых

Твой зьберажэ напамін.        

Амін.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: