1. Вабяць сэрца прыгожыя нівы
і блакіных азёр карагод.
Беларусь — край цудоўны, маўклівы,
Я малюсь за цябе і народ.
Хай мінуюць цябе ўсе нягоды,
Хай народ з’явіць шчырасьць сваю.
Ціхасьць, літасьць, цярплівасьць народа
Хай анёлы на небе ўсьпяюць.
2. Ты схілісь прад магутнасьцю Бога,
I каштоунасьці ўсе аднаві,
Не жадай ў сваёй долі нічога,
Акрамя дабрыні і любві.
Успрымі Божай веры ўсе фарбы,
Пакаяньнем вузлы развяжы
I з пакорнасьцю як з лепшым скарбам
Набліжайся да райскай мяжы.
3. Вабяць сэрца прыгожыя нівы
і блакіных азёр карагод.
Беларусь — край цудоуны, маўклівы,
Я малюсь за цябе і народ.
Узьнімісь над нявер’ем, Радзіма,
I у сэрцы Хрыста напішы.
Хай народ будзе ў веры адзіны,
і любоў хай пануе ў душы.