Беларускае Праслаўленьне

Малюся, Госпадзе, Табе

Сл. і муз.: I.D.Sankey & Iosif Nichita
Пераклад: Данііл Ясько
Т.бел.: Кірыл Блажэевіч-Лойка

1 КУПЛЕТ:

Малюся, Госпадзе, Табе,

Каб мне ня ўпасьці ў барацьбе.

Наблізь мяне, пачуй мой стогн,

Прымі такім, як ёсьць.

 

Прымі такім, як ёсьць.

Прымі такім, як ёсьць.

Дзеля ахвяры на крыжы,

Прымі такім, як ёсьць.

 

2 КУПЛЕТ:

Хоць я няшчасны і слабы,

Але з крыжа струмень крыві

Змывае грэх, даруе ўсё,

Прымі такім, як ёсьць.

 

Прымі такім, як ёсьць.

Прымі такім, як ёсьць.

Дзеля ахвяры на крыжы,

Прымі такім, як ёсьць.

 

3 КУПЛЕТ:

Ня выправіць мяне ніяк,

Паводле ўчынкаў я мярцьвяк.

О дай мне быць Тваім слугой,

Прымі Такім, як ёсьць.

 

Прымі такім, як ёсьць.

Прымі такім, як ёсьць.

Дзеля ахвяры на крыжы,

Прымі такім, як ёсьць.

 

4 КУПЛЕТ:

У Тваіх ног укленчу я,

Каб ажыла душа мая.

Вазьмі мяне, каб жыць я мог,

Прымі такім, як ёсьць.

 

Прымі такім, як ёсьць.

Прымі такім, як ёсьць.

Дзеля ахвяры на крыжы,

 

Прымі такім, як ёсьць.