Беларускае Праслаўленьне

Малое месца Бэтлеем

O Little Town of Bethlehem

Cл.: Phillips Brooks
Муз.: Lewis H. Redner
Т. бел.: Д. Шэіна

1.Малое места Бэтлеем існуе з даўніх пор.

Над ім штоноч спакон вякоў міргае безьліч зор.

Аднойчы там зазьзяла нябеснае сьвятло.

Збаўленьне ўсім пакорлівым там на зямлю сышло.

 

  1. Збавіцель нарадзіўся там прынесьці нам спакой.

Спаў Бэтлеем, калі Бог даў Дар міласьці Сваёй.

О, зоркі абвяшчайце з нябеснай вышыні:

 “Хвала і чэсьць Цару цароў, мір Божы на зямлі!”

 

  1. У цішыні прыйшоў Ісус, як Божы дар для нас.

Так Бог зьявіў Сваю любоў і ласку ў гэты час.

Нязнаны й нечаканы сярод зямных пагроз

Зламаным душам зноў і зноў зьяўляецца Хрыстос.

 

  1. О Бэтлеемскае Дзіця, мы молім кожны раз:

“Зьнімі наш грэх і асьвяці, зноў нарадзіся ў нас.”

Анёлы абвяшчаюць з нябёс па ўсёй зямлі:

 “Прыйдзі да нас, напоўні нас, Ісус Эмануіл.”