КУПЛЕТ 1:
Муж пакутаў, Праведнік
Ён ахвярай стаў.
Грэх сусьвету, Божы гнеў
На крыж Ісус узяў.
КУПЛЕТ 2:
У катаваньнях прамаўчаў.
Зьнявечылі Яго.
Волю Бога выканаў,
Аддаў Сваё жыцьцё.
ПРЫСЬПЕЎ:
Ля крыжа знайшоў я збаўленьне.
Там любоў Хрыста я спазнаў.
І цяпер пяю “алелюя”.
Вечнае жыцьцё Ты даў.
КУПЛЕТ 3:
Адкупленьне падарыць
Божы Сын прыйшоў,
Зь вечным Богам прымірыць,
Пазбавіць ад грахоў.
МОСТ:
На крыжы Хрыстос заплаціў мой доўг.
Кроў Сваю праліў, Божае Ягнё.
Ён праклён граху на Сябе ўзяў,
Каб мяне знайсьці, каб я вольным стаў.
КУПЛЕТ 4:
Улада сьмерці скончана.
Перамог Хрыстос.
Алелюя! Слаў Таго,
Хто з мёртвых уваскрос!