Беларускае Праслаўленьне

Мякка, пяшчотна Ісус заклікае

Softly and Tenderly

Сл. і муз.: Will L. Thompson & Raymond Brows
Аранжыроўка: Tom Fettke
Т.бел.: Кірыл Блажэевіч-Лойка

1 КУПЛЕТ:

Мякка, пяшчотна Ісус заклікае,

Усіх запрашае прыйсьці.

Каля парогу стаіць і чакае,

У дзьверы Ён хоча ўвайсьці.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Прыйдзі, прыйдзі!

Кожны, хто прагне, прыйдзі!

Мякка, пяшчотна Хрыстос запрашае.

О пасьпяшайся прыйсьці.

 

2 КУПЛЕТ:

Хопіць марудзіць, калі Госпад Збаўца

Ціха стаіць ля дзьвярэй.

Дар Божай ласкі прыняць пасьпяшайце

Каб не загінуць навек.

 

3 КУПЛЕТ:

Цемра прыходзіць і сьмерць абдымае,

Губіць бязьлітасна ўсё.

Без выключэньняў усіх прымушае

Скончыць зямное жыцьцё. Жыцьцё!

 

4 КУПЛЕТ:

Цуд адкупленьня Хрыстос абяцае

Стаў Ён ахвяраю Сам.

Сэрца пакорнага Госпад шукае,

Каб утварыць там Свой храм.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Прыйдзі, прыйдзі!

Кожны, хто прагне, прыйдзі!

Мякка, пяшчотна Хрыстос запрашае.

О пасьпяшайся прыйсьці.

Прыйдзі!

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: