Беларускае Праслаўленьне

Мне ёсьць за што падзякаваць

Мне есть за что благодарить

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Дар'я Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Мне ёсьць за што падзякаваць

                                                      Хрысту,

Ён зьняў з мяне грахоўную праказу.

Цяпер няхай гучыць хвала Яму

У творах многіх пра Яго раскажуць.



ПРЫСЬПЕЎ:

Таму яшчэ мацней Яго люблю

І да Яго імкнуся сэрцам шчыра.

Мне ёсьць за што падзякаваць

                                                   Хрысту.

Яго любоў Нябёсы мне адкрыла.


2 КУПЛЕТ:


Мая душа працягвай заклікаць


Да Госпада ў малітве з усёй сілай,


Бо Ён заўжды руку гатоў падаць,


Бо Ён скала мая і моц, і сіла.



3 КУПЛЕТ:


Усё праз Яго і мкнецца да Яго.

Мая душа сьпявае разам з Небам.

Мой прыйдзе дзень — укленчу

                                                    я ля ног,

Таго, Хто ўкрыжаваны за мяне быў.