Беларускае Праслаўленьне

На Беларусі Бог жыве

Сл.: Уладзімер Караткевіч
Муз.: Зьміцер Пятроўскі / гурт "Псальмяры"
Альбом: На Беларусі Бог жыве
Выканаўца: гурт "Псальмяры"

1 КУПЛЕТ:

«На Беларусі Бог жыве» —

Так кажа мой просты народ.

Тую праўду сцвярджае раса ў траве

І адвечны зор карагод.

 

Тую праўду сцвярджае

Упартасць хваль,

І продкаў запавет,

І мовы залатая сталь,

І нашых дум сусвет.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

На Беларусі, на Беларусі,

На Беларусі Бог жыве.

На Беларусі, на Беларусі,

На Беларусі Бог жыве.

 

2 КУПЛЕТ:

Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,

Гэты край —

Твой дом і сабор…

Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк,

Адзінаццаць тысяч азёр.

 

Нам ёсць што піць,

З падмосткаў ліць,

Чым палі свае акрапіць,

А як давядзе, то ёсць нам дзе

І ворага ўтапіць.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

І няхай давядзе мне

Іншая кроў,

Што брашу,

Як сабачы сын, —

А няма нідзе

Вярнейшых сяброў

І прыгажэйшых жанчын.

 

І няхай тая праўда жыве не ў царкве,

Хай ў кожнай жыве галаве:

«На Беларусі Бог жыве…» —

І няхай да веку жыве.

 

ПРЫСЬПЕЎ.