Беларускае Праслаўленьне

На царкву ўздымаюць вал

Против церкви воздвигнут вал

са зборніка "Песнь возрождения"
Т.бел.: Дар'я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Выканаўца: Алена Сітнік (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1. На царкву уздымаюць вал.

Яна крэпасьць у атачэньні.

Для тых сьценаў не шкадаваў

Шатан сілаў сваіх пякельных.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Хто сказаў, што нам зноў і зноў

Перамога дарма даецца?

Колькі мужных лягло братоў,

Колькіх  сёстраў ня б’ецца сэрца.

 

2. Ад Пілата да нашых дзён

Не зьмяніў д’ябла штаб намеру

Сеяць звады і жаць праклён

Ды разьбіць змагароў за веру.

 

3. Калі вораг ішоў вайной,

Каб рабамі зрабіць народы.

Тады верныя, стаўшы ў строй,

Баранілі сваю свабоду.

 

4. Між лясоў ды Уральскіх гор

Не знайсьці шлях да іх магілаў.

І з любоўю сьляза сяброў

Не пральецца над тым, хто згінуў.

 

5. Іх імёнаў ня знойдзеш сьпіс

І ў музэях няма ўзгадкі.

Але подзьвігі бачым  іх –

Яны прыклад далі нашчадкам.

 

6. Калі ў сьцены бязглуздасьць б’е,

І няпраўда – нібы таранам,

Голас згінулых нас заве

Супрацьстаць разам злу тыранаў.

 

7. Прыйдзе час і ўсім вянцы

Ў залатым раздадуць палацы.

А пакуль нам крычаць ганцы

“Хрысьціяне! Нам час змагацца!”