Беларускае Праслаўленьне

На Галгофу йдзе Сын Божы

На Голгофу, на распятье Сына Божьего ведут

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік")

1 КУПЛЕТ:

На Галгофу йдзе Сын Божы

Пад насьмешкі і праклён.

Праз укрыжаваньне зможа

Бога волю споўніць Ён.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Людзі, зірніце людзі на гару

Дзе ўкрыжаваны Цар Ісус.

Сьмяецца люд, гучыць праклён.

А волю Бога споўніць Ён.


2 КУПЛЕТ:

На Галгофе ўкрыжаваны

Два злачынцы і Хрыстос.

Нібы ўвесь сьвет абдымае, 

Рукі шырака разьнёс.

 


3 КУПЛЕТ:

На Галгофе ціха стала,

Цемра агарнула усё.

У народзе чутна стала:

«Намі быў забіты Бог!»