КУПЛЕТ 1:
Дабраслаўлёны Бог Айцец
Ісуса Госпада.
Ў Хрысьце для нас адкрылася
даброцяў паўната.
Спрадвеку нам прадвызначыў прад
Ім сьвятымі быць
І пажадаў нас праз Хрыста ўсіх
усынавіць.
ПРЫСЬПЕЎ
На хвалу Тваёй славы, на хвалу славы
ласкі Тваёй,
На хвалу Тваёй славы, Ты нас
узьяднаў з Сабой.
КУПЛЕТ 2:
Дабраслаўлёны Бог Айцец,
Хто ласку нам зьявіў
Прабачыў грэх, праз кроў Хрыста
ад сьмерці адкупіў.
У Хрысьце Магутны Бог адкрыў
нам Свой вялікі плян –
Зрабіць над небам і зямлёй
Валадаром Хрыста.
КУПЛЕТ 3:
Дабраслаўлёны Бог Айцец — Ён той,
хто веру даў.
І, каб нам веру захаваць, Ён Духа
нам паслаў.
Пячатка Бога – Дух Сьвяты,
задатак спадчыны,
Якую будзем мець тады, калі
ўваскрэсьнем мы.