Беларускае Праслаўленьне

На вуснах маіх хвала

Ever be

Аўтар: Bethel Music
Т. бел.: Павал Плюшчэвіч (Гродна)

КУПЛЕТ 1:

Любоў Твая, Ойча, за золата чысьцей,

Што праверана ў вяках, усіх нягод мацней.

Любоў Твая, Божа, сьцерпіць сьпёку й шторм                           

У ёй міласьці больш,  чым зьмесьціць гарызонт.

   

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Учора верным быў і сёньня верны Ты.

Цяпер і на вякі  я Табе пяю.

 

ПРЫСЬПЕЎ(х2):

Хай вечна на вуснах гучыць хвала,

На вуснах гучыць хвала.

Заўсёды на вуснах маіх хвала,

На вуснах маіх хвала.

 

КУПЛЕТ 2:

Ты, Айцец для сіротаў, нас ласкай атуліў.


Для слабых Ты
апора, Сваёй сілай нас пакрыў.

Апранаючы сёньня ў белае мяне

,
Уздымаеш Ты з пылу
нявесту для Сябе.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Свабода ад віны, свабода ад граху.


Даў новае імя. І я Табе пяю.

 

 ПРЫСЬПЕЎ(х2):

Хай вечна на вуснах гучыць хвала,

На вуснах гучыць хвала.

Заўсёды на вуснах маіх хвала,

На вуснах маіх хвала.

 

МОСТ(х2):

Слава Табе, Слава Табе! 


Нябёсы ўсе пяюць
: “Дастойны Ты наш Бог!” 

Слава Табе, Слава Табе 

 

Нябёсы ўсе пяюць дастойны Ты наш Бог.  

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: