1 КУПЛЕТ:
Навучы мяне, Госпад мой, ва ўсім
Волю выконваць Тваю.
І жыцьцём сваім сьвету паказаць,
Што Цябе я, мой Творца, люблю.
ПРЫСЬПЕЎ:
Навучы мяне сярод тысячы
Голас чуць толькі Твой.
Навучы мяне па зямлі ісьці,
У край жаданы за Табой.
2 КУПЛЕТ:
Навучы мяне ў грэшным сьвеце жыць,
Каб сьвятло Тваё зьзяла ў-ва мне,
Бо вялікі горад немагчыма схаваць,
Што на ўзвышшы стаіць і жыве.
ПРЫСЬПЕЎ.
3 КУПЛЕТ:
Навучы мяне так жыцьцё пражыць,
Каб ад Бога зышла пахвала:
“Добры, верны раб, хутчэй увайдзі
Ў прысутнасьць свайго Спадара”.
ПРЫСЬПЕЎ.